Фота: Слонімскі драмтэатр
Спектаклі ў выкананні слонімскіх артыстаў паглядзяць у Мінску і Астраўцы.
Калектыў Слонімскага драмтэатра пасля адпачынку распачаў аднадзённыя гастролі па Беларусі.
15 верасня тэатр завітае ў Астравец, дзе ў мясцовым Доме культуры гараджане ўбачаць спектакль “Белы ліст” па п’есе Васіля Ткачова ў пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Васіля Сяўца.
16 верасня наш тэатр едзе ў Мінск, дзе на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі мінчане змогуць паглядзець спектакль “Белы ліст”, а юныя гледачы – казку “Лясны дэтэктыў, альбо Хто ўкраў святлафор”.
Пра гэта паведамляе прэс-служба тэатра.