Иллюстрационное фото pixabay
Вечарам 12 верасня ў вёсцы Пялеса Воранаўскага раёна гарэла жылая хата, паведамляе МНС.
Гаспадыня хаты 1961 года нараджэння атрымала апёкі 1 – 2 ступені 40% цела — ног, рук, жывата, твару — і атручванне прадуктамі гарэння. Жанчына шпіталізавана.
У хаце агнём пашкоджана падлога на плошчы 1 кв. м., закурадымлены сцены і столь.
Прычына пажару высвятляецца.