На месцы ДТЗ
Днём 14 верасня на Гаспадарчай вуліцы ў Гродне адбылося ДТЗ з удзелам пешахода, паведамляе абласная ДАІ.
Папярэдне ўстанавілі, што 27-гадовы кіроўца таксі “Фольксваген” рухаўся з боку вуліцы Мясніцкай і ў раёне канечнага прыпынку грамадскага транспарту наехаў на 17-гадовую дзяўчыну, якая пераходзіла праезджую частку па пешаходным пераходзе справа налева па ходу руху машыны.
Па словах кіроўцы, пры пад’ездзе да пераходу яго асляпіла сонца, і ён толькі ў апошні момант заўважыў пешахода.
У выніку здарэння дзяўчына атрымала закрыты пералом ступні. Пасля аказання медычнай дапамогі ад шпіталізацыі яна адмовілася.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.
Фота ДАІ