Ілюстрацыйнае фота
Днём 14 верасня ў прыёмнае аддзяленне Лідскай ЦРБ з апёкамі 1-2 ступені рук і жывата (1,5% цела) звярнуўся мужчына 1963 года нараджэння, паведамляе МНС.
Па словах пацярпелага, апёкі ён атрымаў пры рамонце даху свайго гаража на вуліцы Неўскага ў Лідзе.
Стан мужчыны здавальняючы, падраздзяленні МНС для тушэння пажару не прыцягваліся, адзначаецца ў паведамленні.
Таксама ноччу 14 верасня ў вёсцы Паўлаўшчына Ваўкавыскага раёна гарэў жылы дом і гаспадарчая пабудова побач. Згарэлі дахі, перакрыцці і маёмасць у будынках.
Прычына гэтага пажару высвятляецца.