Засвяціся на дарозе!
Надыходзіць час, калі важным правілам для пешахода будзе выкарыстанне святлоадбівальных элементаў, нагадвае рэсурс абласной ДАІ.
Каб быць у бяспецы на дарозе ў цёмны час сутак патрэбна насіць флікер, а лепш — некалькі. Можна набыць адзенне са святловяртальнымі элементамі, дзякуючы якім кіроўцу аўтамабіля ці іншага транспартнага сродку будзе нашмат прасцей пабачыць вас у цемры.
На неасветленай дарозе пры бліжнім святле фар кіроўца можа заўважыць чалавека на інтэрвале 25 – 50 метраў. Калі ж пешаход пазначаны флікерам, то гэтая адлегласць павялічваецца ў тры і больш разоў, адзначаецца ў паведамленні.