Ілюстрацыйнае фота
Днём 16 верасня ў вёсцы Лычкаўцы Шчучынскага раёна гарэў жылы дом. Падчас пажару там загінуў чалавек, паведамляе МНС.
Агнём знішчана маёмасць у пакоі, пашкоджаны сцены, падлога і столь. На ложку знайшлі мёртвым мужчыну.
Таксама днём 16 верасня ў вёсцы Масевічы Лідскага раёна цалкам згарэла прыватная гаспадарчая пабудова.
Прычыны пажараў высвятляюцца.