На скрыжаванні
Пасля сутыкнення
Папярэдне ўстанавілі, што жанчына-кіроўца на легкавіку “Фольксваген” пры выездзе з запраўкі на разгоначную паласу праявіла няўважлівасць і сутыкнулася з 52-гадовым раварыстам, які перасякаў нерэгуляваны пешаходны пераход у накірунку мікрараёна Вішнявец.
Легкавік пасля сутыкнення з роварам
Раварыст ехаў па роварнай дарожцы і пры пад’ездзе да скрыжавання з праезджай часткай не скінуў хуткасць. У выніку ровар стукнуўся ў пярэдняе правае крыло машыны, а мужчына, стукнуўся ў лабавое шкло і пераляцеў праз капот.
На месцы ДТЗ
Пацярпелага без прытомнасці, з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай, пераломам асновы чэрапа і іншымі траўмамі шпіталізавалі ў бальніцу.
Кіроўца “Фольксвагена” патлумачыла, што ў момант выезду з заправачнай станцыі яе асляпіла сонца і яна не заўважыла раварыста.
Па факце гэтага ДТЗ упраўленне следчага камітэта праводзіць праверку, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ