Хата пасля пажару ў Шчучынскім раёне, дзе 16 верасня загінуў 44-гадовы мужчына
З пачатку гэтага года ў Гродзенскай вобласці адбылося 123 пажары з-за неасцярожна кінутай цыгарэты, у якіх загінулі 28 чалавек, канстатуе МНС.
Наступствы пажару з-за палення ў хаце
Калі вы не можаце адмовіцца ад згубнай звычкі і паліце дома, то рабіце гэта бяспечна. Не кідайце непатушаныя цыгарэты на падлогу і не паліце ў ложку. Недапалкі кладзіце ў папяльнічку ці ў незгаральную ёмістасць, напоўненую вадой, нагадвае рэсурс абласных выратавальнікаў.
Фота МНС