Пафарбаванае паліва ў шафёра на Мастоўшчыне
Днямі супрацоўнікі Мастоўскага РАУС падчас рэйдавых мерарыемстваў у аграгарадку Мікелеўшчына Мастоўскага раёна затрымалі 59-гадовага шафёра мясцовага аграпрадпрыемства, у якога дома выявілі 60 літраў пафарбаванага паліва без адпаведных дакументаў, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Украдзенае ў гаспадарцы паліва мужчына захоўваў для асабістых патрэбаў.
У адносінах шафёра складзены адміністратыўны пратакол па артыкуле “Дробны крадзеж”.
Фота УУС