Пасля пажару
21 верасня ў 11.32 слонімскім выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне ў шматкватэрным доме на Брэсцкай вуліцы ў Слоніме. Мясцовая жыхарка расказала дыспечару, што з кватэры на трэцім паверсе ідзе дым. Падраздзяленні МНС і службы ўзаемадзеяння неадкладна выехалі па ўказаным адрасе, паведамляе МНС.
На Брэсцкай вуліцы
Першае аддзяленне пажарных за лічаныя мінуты прыбыло на месца. З вакна адной з кватэр на трэцім паверсе валілі клубы дыма. Уключыўшы апараты на сціснутым паветры, байцы МНС па трохкаленнай лесніцы праз адкрыты балкон патрапілі ў кватэру і ўбачылі гаспадара жытла, які ляжаў на падлозе.
Надзеўшы на яго маску для аховы органаў дыхання, выратавальнікі вынеслі мужчыну на чыстае паветра і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі, а самі вярнуліся назад і ліквідавалі ўзгаранне.
Медработнікі шпіталізавалі пацярпела ў раённую бальніцу ў стане сярэдняй цяжкасці.
Верагоднай прычынай здарэння стала пакінутая без нагляду ежа на газавай пліце, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС