Злітая на Слонімшчыне салярка
Днямі падчас рэйдаў па сельгаспрадпрыемствах раёна супрацоўнікі Слонімскага РАУС выявілі ў 56-гадовага механізатара адной з гаспадарак 290 літраў пафарбаванага дызельнага паліва, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Знойдзенае ў мужчыны паліва было канфіскавана. Сума стратаў прадпрыемству склала больш за 700 рублёў. Як высветлілася, механізатар назліваў сабе столькі саляркі са службовай тэхнікі падчас уборачнай кампаніі.
Слонімскім міжрайаддзелам следчага камітэта супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле “Прысваенне ці растрата”, канстатуе рэсурс абласной міліцыі.
Фота УУС