Легкавік пасля наезду на пеўаходаў
22 верасня каля 22.10 на вуліцы Перамогі ў Гродне адбылася цяжкая аварыя, у якой пацярпелі два пешаходы, паведамляе абласная ДАІ.
На месцы наезду ў Гродне
Папярэдне ўстанавілі, што 18-гадовы кіроўца легкавіка “Пежо” на нерэгуляваным пешаходным пераходзе на скрыжаванні вуліц Перамогі і Курбатава наехаў на двух пешаходаў, якія пераходзілі праезджую частку злева направа па ходу руху машыны.
Ад наезду пацярпелі 23-гадовая дзяўчына і 37-гадовы мужчына.
Дзяўчына з цяжкай траўмай галавы, траўмай хрыбетніка і іншымі пашкоджаннямі шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Мужчына з траўмай галаўнога мозгу таксама шпіталізаваны.
Віноўнік аварыі мае стаж кіравання меншы за месяц, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ