Выступае Даша Бялькевіч
У зале
Каханне і восень, Радзіма, жыццё тут і цяпер, беларуская вёска, родны край, прырода і чалавек у ёй — асноўныя матывы і тэмы вершаў, якія гучалі ў “Кантрабасе” вечарам 25 верасня. Але перадусім — каханне.
“Пыл пад ложкам захоўвае сны.
Кожны раз, калі ты мне снішся,
Я мыю падлогу…” — чытала свае вершы з кнігі “Слёзы на вецер” (і не толькі з яе) Даша Бялькевіч.
“Любіце сябе, дзяўчыты!” — заклікала ў адным з вершаў Юлія Стралкоўская.
Юлія Стралкоўская каля мікрафона
“Як жа нам без кахання?.. Без кахання — ніяк!” — цвердзіў, вяртаючыся да тэмы кахання, Ігар Латош.
“Толькі ў снах ды светлых успамінах
Ты яшчэ прыходзіш да мяне,
І такой шчасліваю хвілінай
Пра каханне я шапчу табе…” — прызнаваўся ў адным са сваіх вершаў Мікола Канановіч.
Выступае Мікола Канановіч
Не абышлі ў сваіх творах тэму кахання Юлія Булак і Пётр Крышталь, якія завяршалі ў “Кантрабасе” гэты двухгадзінны паэтычны марафон у рэжыме свабоднага мікрафону.
Вершы чытае Пётр Крышталь
Іх вершы гучалі пад музыку і відэарад праектара на экране вельмі арганічна і сугучна цёпламу ў гэты дзень і светламу восеньскаму пейзажу за акном.
Свае вершы чытае Юлія Булак
Падалося, што і твороцы, і слухачы засталіся задаволенымі сустрэчай.
Фота аўтара і з архіва аўтара