Мясцовыя паэты Даша Бялькевіч, Юлія Стралкоўская, Мікола Канановіч, Ігар Латош, Юлія Булак і Пётр Крышталь чыталі свае вершы ў фотастудыі “Кантрабас” пад акампанементы слонімскай музыкі і гаспадыні студыі Вольгі Наўгародскай.
Выступае Даша Бялькевіч
У зале
Каханне і восень, Радзіма, жыццё тут і цяпер, беларуская вёска, родны край, прырода і чалавек у ёй — асноўныя матывы і тэмы вершаў, якія гучалі ў “Кантрабасе” вечарам 25 верасня. Але перадусім — каханне.
“Пыл пад ложкам захоўвае сны.
Кожны раз, калі ты мне снішся,
Я мыю падлогу…” — чытала свае вершы з кнігі “Слёзы на вецер” (і не толькі з яе) Даша Бялькевіч.
“Любіце сябе, дзяўчыты!” — заклікала ў адным з вершаў Юлія Стралкоўская.
Юлія Стралкоўская каля мікрафона
“Як жа нам без кахання?.. Без кахання — ніяк!” — цвердзіў, вяртаючыся да тэмы кахання, Ігар Латош.
“Толькі ў снах ды светлых успамінах
Ты яшчэ прыходзіш да мяне,
І такой шчасліваю хвілінай
Пра каханне я шапчу табе…” — прызнаваўся ў адным са сваіх вершаў Мікола Канановіч.
Выступае Мікола Канановіч
Не абышлі ў сваіх творах тэму кахання Юлія Булак і Пётр Крышталь, якія завяршалі ў “Кантрабасе” гэты двухгадзінны паэтычны марафон у рэжыме свабоднага мікрафону.
Вершы чытае Пётр Крышталь
Іх вершы гучалі пад музыку і відэарад праектара на экране вельмі арганічна і сугучна цёпламу ў гэты дзень і светламу восеньскаму пейзажу за акном.
Свае вершы чытае Юлія Булак
Падалося, што і твороцы, і слухачы засталіся задаволенымі сустрэчай.
Фота аўтара і з архіва аўтара
Купить за 42 рубля дом со стеклопакетами может любой желающий.
Кошки могут нанести большой вред вашему огороду и растениям, но есть несколько гуманных способов не…
В Слониме коммунальные службы ведут весеннюю обрезку деревьев — днями рабочих можно было видеть за…
Теперь можно добраться до Варшавы без пересадок на прямом автобусе из Молодечно.
В ближайшие три дня на Гродненщине резкого похолодания не ожидается. Синоптики прогнозируют до 19 градусов…
Теперь не нужно выходить из дома, чтобы узнать размер пособия по уходу за инвалидом I…