Ілюстрацыйнае фота
Днём 27 верасня паступіла паведамленне пра шпіталізацыю з апёкамі 1, 2, 3 ступені левай нагі, галёнкі і бядра (3% цела) жанчыны 1963 года нараджэння з вёскі Новыя Руткавічы Карэлічскага раёна, канстатуе МНС.
Апёкі пацярпелая атрымала па неасцярожнасці пры распальванні кастра з выкарыстаннем лёгка гаручай вадкасці на прыватным падворку.
Падраздзяленні МНС на гэты пажар не прыцягваліся, а стан жанчыны здавальняючы, адзначаецца ў паведамленні.