Ілюстрацыйнае фота
Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2022" пройдуць у Вялікай Бераставіцы 1 кастрычніка.
Падчас фестывалю будзе працаваць некалькі пляцовак. Свята пачнецца шэсцем у 12.30.
Запланаваны канцэрт артыстаў беларускай эстрады — Алёны Ланской, Вікторыі Алешка, Улады, Германа Цітова, Аляксандра Саладухі і іншых.
Гасцей свята будуць забаўляць бітвай лесарубаў, водна-піратэхнічным шоу, фестывалем фарбаў, спартыўнымі спаборніцтвамі і інш.
Штогадовы фестываль «Дажынкі» праводзіцца ў Беларусі з 1996 года.