Падчас конкурсу
Да выратавальнікаў далучыліся работнікі раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных са слонімскай СШ №10, паведамляе рэсурс МНС.
Удзельнікаў спаборніцтваў чакала вялікая праграма выпрабаванняў. Каманды “Моладзь” і “Досвед” праявілі свае таленты ў галіне бяспекі жыццядзейнасці, спаборнічалі ў кемлівасці і спрытнасці.
Адказваючы на пытанні віктарыны, канкурсанты паўтарылі правілы эксплуатацыі печаў і электрапрыбораў, лёгка знаходзілі парушэнні бяспекі ў памяшканні.
Па выніках усіх этапаў спаборніцтваў з вялікім адрывам перамаглі эрудыраваныя бабулі.
Конкурс падараваў станоўчыя эмоцыі і ўражанні, а салодкія падарункі ад выратавальнікаў парадавалі як дарослых, так і юных яго ўдзельнікаў.
Фота МНС