Фота: Слонімскі драмтэатр
У Слонімскім драмтэатры ў выхадныя пакажуць спектаклі для маленькіх і дарослых гледачоў.
1 і 2 кастрычніка, у суботу і нядзелю, юныя гледачы змогуць паглядзець музычную казку ў выкананні слонімскіх артыстаў «Лясны дэтэктыў, ці Хто ўкраў святлафор?». Пачатак у 12 гадзін. Спектакль пастаўлены на рускай мове.
Для дарослых у нядзелю, 2 кастрычніка, пакажуць лірычную камедыю «Няпрошаны госць». Пачатак у 17 гадзін.