Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі на Гродзеншчыне адбылося два пажары і адзін чалавек выратаваны пасля дарожна-транспартнага здарэння, паведамляе МНС.
Вечарам 30 верасня ў аграгарадку Раклевічы Дзятлаўскага раёна гарэла лазня на прыватным падворку. У выніку пажару агнём знішчаны дах, перакрыцці і маёмасць у лазні.
У гэты ж дзень у Лідзе гарэў легкавік “Фольксваген Гольф-2” ў двары шматкватэрнага дома на Кааператыўнай вуліцы. Агнём пашкоджана панэль прыбораў і салон машыны.
Прычыны пажараў выяўляюцца.
Раніцай 30 верасня выратавальнікі дэблакавалі кіроўцу 1991 года нараджэння з разбітага легкавіка “Фольксваген-Пасат В5”, які патрапіў у аварыю каля вёскі Кеўры Іўеўскага раёна.
Пацярпелы ў цяжкім стане шпіталізаваны.