Ілюстрацыйнае фота з архіва БЕЛТА
Паведамленне пра выбух у аднапавярховым жылым доме на Рабінавай вуліцы ў Лунінцы выратавальнікі атрымалі 1 кастрычніка каля 22.00, канстатуе БЕЛТА са спасылкай на МНС.
У выніку выбуху разбураны дзве сцяны, пашкоджаны дах і пашкоджана маёмасць у доме. Людзі не пацярпелі.
Прычыны выбуху высвятляюцца, адзначаецца ў паведамленні.