Кулі з пнеўматычнай вінтоўкі
Пра гэта БЕЛТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення ГКСЭ па Гродзенскай вобласці Марыя Лешык.
Жыхарка вёскі Славічы патэлефанавала ў міліцыю і расказала, што падчас яе прагулкі з сабакам мясцовы жыхар каля 5 разоў страляў у яе бок.
Як высветлілася, страляў мужчына з пнеўматычнай вінтоўкі для аматарскай стральбы і спорту. Ён патлумачыў, што такім чынам хацеў напалохаць сабаку, які, па яго словах, накінуўся на яго жонку, і ён страляў у яго бок.
Па гэтым факце супрацоўнікі Гродзенскага РАУС праводзяць праверку, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ГКСЭ