Самагонны міні-заводзік у Свіслацкім раёне
Супрацоўнікі Свіслацкага РАУС выявілі і ліквідавалі самагонны міні-заводзік у адной з вёсак раёна, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Міліцыя атрымала інфармацыю, што 42-гадовы мясцовы жыхар гоніць самагонку дома.
Падчас рэйду атрыманая міліцыянерамі інфармацыя пацвердзілася. Дома ў самагоншчыка канфіскавалі самагоны апарат, больш за тону брагі і некалькі літраў гатовага прадукта, гаворыцца ў паведамленні.
Па гэтым факце праводзіцца праверка.
Фота УУС