Аляксей ткачоў (справа). Фота: "Гродзенская праўда"
Падзяка старшыні Гродзенскага аблвыканкама аб'яўлена дырэктару Слонімскага драмтэатра Аляксею Ткачову.
Напярэдадні прафесійнага свята — Дня работніка культуры, які сёлета адзначаецца 9 кастрычніка, — у Гродне адбылася ўрачыстая імпрэза. Найлепшыя прадстаўнікі культуры атрымалі ўзнагароды, у тым ліку дырэктар Слонімскага драмтэатра Аляксей Ткачоў, які ўзнагароджаны Падзякай старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка.
Як паведамляе «Гродзенская праўда», сёння ў краіне дзейнічаюць 5 600 арганізацый культуры, у якіх працуюць 42 тысячы работнікаў.