Пагрузчык перакуліўся
Сёння раніцай, 6 кастрычніка, дыспечару службы “101” Лідскага раёна паведамілі, што пры выездзе з рампы перакуліўся пагрузчык і патрэбна дапамога выратавальнікаў, канстатуе МНС.
Перакулены пагрузчык у Лідзе
Кіроўца знаходзіўся ў кабіне, а яго ногі былі заціснуты пагрузчыкам. Мужчына быў пры свядомасці і адказваў на пытанні выратавальнікаў. Падтрымліваючы яго маральна і фізічна, работнікі МНС пры дапамозе спецыяльнага аварыйна-выратавальнага абсталявання вызвалілі ногі кіроўцы і перадалі яго брыгадзе хуткай медычнай дапамогі для агляду і шпіталізацыі.
Вызвалены пацярпелы кіроўца пагрузчыка
Стан пацярпелага сярэдняй ступені цяжкасці.
Абставіны і прычыны гэтага здарэння высвятляюць супрацоўнікі Лідскага райаддзела Следчага камітэта, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС