Боепрыпасы знайшлі ў лесе каля Поразава ў Свіслацкім раёне
Да 7 кастрычніка ва ўсіх раёнах Гродзеншчыны праходзіць спецыяльная міліцэйская аперацыя “Арсенал”. У межах гэтага комплекснага мерапрыемства супрацоўнікі Свіслацкага РАУС атрымалі інфармацыю, што ў лесе каля мястэчка Поразава могуць знаходзіцца снарады часоў Другой сустветнай вайны, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Падчас праверкі гэтая інфармацыя пацвердзілася — у зямлі выяўлены 6 ручных гранат Ф-1 і РГД, а таксама часткі іншых боепрыпасаў.
На месцы знаходкі паставілі пост аховы. Боепрыпасы плануюць знішчыць на месцы іх залягання, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС