Ілюстрацыйнае фота
У Гродзенскай вобласці за гэты час адбылося 545 пажараў, на якіх загінулі 47 чалавек.
У Слонімскім раёне за 9 месяцаў было 28 пажараў, на якіх траўмавана 2 чалавека.
Матэрыяльныя страты ад пажараў на Слонімшчыне ў 2022 годзе склалі 107,453 рублі 61 капейку. Агнём сёлета знішчана 5 будынкаў, 2 адзінкі тэхнікі, пашкоджана 18 будынкаў і 4 адзінкі тэхнікі, знішчана 4 тоны бульбы, 63,5 тоны саломы.
Слонімскі райаддзел МНС нагадвае жыхарам раёна пра неабходнасць падрыхтаваць печы і печкі да ацяпляльнага сезону.
А для гэтага патрэбна: пачысціць дымаход ад сажы, пакласці перад дзверцамі печы ці печкі металічны ліст памерамі не меншымі за 50 на 70 см.
Паліць печ патрэбна некалькі разоў на дзень патроху і закончыць паліць не менш як за 2 гадзіны да сну.
Пасля палення попел, шлак і вугаль неабходна заліць вадой і выдаліць у спецыяльна адведзенае для гэтага месца.
Па ўсіх пытаннях бяспекі звяртайцеся па тэлефонах 101 і 112, нагадваюць слонімскія выратавальнікі.
Фота МНС