Иллюстрационное фото
За апошнія суткі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары ў трох раёнах, паведамляе МНС.
Раніцай 8 кастрычніка ў вёсцы Корабы Ашмянскага раёна гарэў жылы дом. У выніку пажару пашкоджана маёмасць у доме, закурадымлены сцены. Пацярпелых няма.
Днём 8 кастрычніка гарэла прыватная лазня ў вёсцы Лужа Карэліцкага раёна. Агнём пашкоджаны дах, перакрыцце, сцены і маёмасць у лазні.
У другой палове дня 8 кастрычніка ў вёсцы Дакудава-2 Лідскага раёна гарэла летняя кухня на прыватным падворку. Агнём пашкоджана ўнутраная аздоба сцен, тэлевізар, закурадымлены сцены і столь.
Прычыны пажараў высвятляюцца.