Фота з сайта et.butb.by
Капітальны нежылы будынак на вуліцы Ружанскай, 7А ў Слоніме выставілі на электронныя таргі.
Нежылое збудаванне мае два паверхі, цагляныя сцены, шыферны дах. Яго агульная плошча — 94,5 м кв.
Тэрмін арэнды зямельнага ўчастка паводле ўмоў таргоў складае 50 гадоў. Будынак можна рэканструяваць пад аб’екты грамадскага, жылога (шматкватэрныя жылыя дамы) прызначэння.
Начальная цана лота — 4 700 рублёў.
Таргі пройдуць на et.butb.by 11 лістапада.