Пашкоджаны легкавік у Лідзе
22-гадовы лідзінін 9 кастрычніка выпіваў з сябрамі каля аднаго з пад’ездаў у Лідзе, пасварыўся па тэлефоне са сваёй дзяўчынай, разбіў тэлефон, а потым “выпусціў пар” на прыпаркаваны побач легкавік “Форд” ды разбіў шкло ўваходных дзвярэй у пад’ездзе дама, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Разбітае шкло ў дзвярах пад’езда
Інфармацыя пра гэтае здарэнне паступіла ў Лідскі РАУС. Падчас гутаркі з міліцыянерамі малады чалавек не змог патлумачыць матыў сваіх учынкаў, бо знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.
Лідскі райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў супраць лідзяніна крымінальную справу па артыкуле “Хуліганства”, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС