Злівае салярку
Днямі падчас рэйдавых мерапрыемстваў міліцыянеры Карэліцкага РАУС выявілі 61-гадовага трактарыста аднаго з сяльгаспрадпрыемстваў, які падчас жніва назліваў і прысвоіў сабе 460 літраў афарбаванага дызельнага паліва, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Міліцыянеры канфіскавалі ўкрадзенае паліва. Сума нанесенай гаспадарцы страты склала больш як 1000 рублёў.
Карэліцкі міжрайаддзел Следчага камітэта па гэтым факце ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле “Прысваенне ці растрата”, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС