Пасля аварыі
Здарылася гэта 12 кастрычніка ў 13.07 каля вёскі Бальцішкі Воранаўскага раёна, паведамляе абласная ДАІ.
На месцы ДТЗ
На месцы супрацоўнікі ДАІ ўстанавілі, што 29-гадовы кіроўца матацыкла “Кавасакі” рухаўся з боку вёскі Слабодка. Каля вёскі Бальцішкі на закругленні дарогі ўправа ён пачаў абганяць грузавік і легкавік, якія рухаліся ў спадарожным кірунку, не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у левы па ходу руху кювет і перакуліўся.
У выніку аварыі матацыкліст атрымаў цяжкія траўмы і быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.
Вядома, што мужчына ехаў у Ліду, каб зняць матацыкл з уліку для наступнага яго продажу, адзначаецца ў паведамленні.
Па факце гэтай аварыі праводзіцца праверка.
Фота ДАІ