15-16 кастрычніка Слонімскі драмтэатр запрашае гледачоў паглядзець спектаклі.
У суботу і нядзелю, 15 і 16 кастрычніка, для маленькіх гледачоў слонімскія артысты будуць паказваць музычную дзіцячую казку «Як павука з луга праганялі». Пачатак у 12 гадзін.
А дарослых гледачоў у нядзелю, 16 кастрычніка, чакае камедыя «Вось табе і гоцаца». Пачатак у 17 гадзін.