Фота: Слонімскі цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў
Выстава будзе працаваць да 25 лістапада.
У Слонімскім краязнаўчым музеі 25 кастрычніка адкрылася выстава вырабаў ручной працы майстроў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Слонімскага раённага цэнтра культуры, народнай творчасці і рамёстваў.
Выстава называецца «Традыцыйнае мастацва сланiмчан», і яна прымеркавана да Года гістарычнай памяці.
Фота: Слонімскі цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў
З экспанатамі выставы ўжо пазнаёміліся вучні Азярніцкай школы. Для іх майстры цэнтра правялі экскурсію і паказалі майстар-класы па аплікацыі саломкай і дэкаратыўным беларускім роспісе.
Выставу ахвотныя могуць наведаць да 25 лістапада.