Наверх
Слоним
небольшой снег
0 °C
Зельва
небольшой снег
0 °C
Волковыск
пасмурно
1 °C
Мосты
небольшой снег
0 °C
Дятлово
небольшой снег
0 °C
Барановичи
пасмурно
1 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Слонімшчыну наведалі ўнучка і праўнучка Якуба Коласа

28 октября 2022 20:53
Поделиться:

Фота МінДС

Вера Данілаўна і Васіліна Валер’еўна Міцкевіч прэзентавалі ў Слоніме новую кнігу Якуба Коласа “Табой я жыў, табой жыву…”. 

26 кастрычніка, да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Якуба Коласа, у Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа” прайшоў вечар-прысвячэнне “Залаты Колас беларускай нівы”. На імпрэзе прысутнічалі ўнучка і праўнучка Якуба Коласа – Міцкевіч Вера Данілаўна, даследчыца яго творчасці, Міцкевіч Васіліна Валер’еўна, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, паведамляецца на сайце ўстановы.

Фота: Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа

На сустрэчы гучалі вершы і ўрыўкі з паэмы “Новая зямля” знакамітага песняра Беларусі ў выкананні вучняў школ горада і раёна. Дырэктар і настаўнікі Слонімскай дзіцячай школы мастацтваў падаравалі прысутным песню “Мой родны кут” на словы Я. Коласа.

Вера Данілаўна і Васіліна Валер’еўна прэзентавалі новую кнігу “Табой я жыў, табой жыву…”, якая прысвечана жонцы Яуба Коласа – Марыі Дзмітрыеўне Каменскай. Выданне змяшчае ўспаміны блізкіх сваякоў, фрагменты сямейнай перапіскі Марыі Дзмітрыеўны з іншымі асобамі акружэння класіка, дакументы і прысвячэнні, а таксама ўнікальныя фотаматэрыялы.

Вера Данілаўна Міцкевіц падзялілася ўспамінамі аб сваём дзяцінстве, знакамітым дзядулю, аб цёплых адносінах у сям’і і падаравала раённай бібліятэцы сваю кнігу з уласным подпісам.

У заканчэнне імпрэзы госці наведалі музей беларускай кнігі, першы аддзел якога прысвечаны беларускаму песняру. Зала называецца: “Якуб Колас – народны паэт Беларусі”.

У гэты ж дзень госці пабывалі ў Жыровіцкім манастыры, духоўнай школе і царкоўна-гістарычным музеі.

Фота МінДС

Жанчыны сустрэліся з рэктарам Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэем Віктарам Васілевічам і першым памочнікам рэктара іерэем Генадзем Бялых. Пасля гутаркі госці перадалі ў дар бібліятэцы семінарыі выданне твораў вялікага песняра, а рэктар, у сваю чаргу, уручыў ім памятныя падарункі, паведаміла прэс-служба МінДС.

Фота МінДС

Наш канал в Telegram