На месцы ДТЗ
Раніцай 2 лістапада на вуліцы Янкі Купалы ў Гродне адбылася аварыя, у выніку якой легкавік загарэўся, паведамляе абласная ДАІ.
Папярэдне ўстанавілі, што 70-гадовы кіроўца “Ніссана” ехаў з боку гандлёвага цэнтра ў накірунку вуліцы Кабяка і не спыніўся на чырвонае святло светдафора.
У выніку няўважлівасці кіроўцы яго “Ніссан” сутыкнуўся легкавіком “Аўдзі”, які пачаў рух па кольцу справа налева.
Пасля ўдара “Ніссан” адкінула налева, дзе ён натыкнуўся на светлафор і загарэўся.
На месца ДТЗ прыбылі выратавальнікі і ДАІ.
Удзельнікі аварыі траўмаў не атрымалі, адзначаецца ў паведамленні, а супрацоўнікі ДАІ заклікаюць удзельнікаў руху быць больш уважлівымі на дарозе.
Фота ДАІ