Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці здарыліся чатыры пажары ў чатырох раёнах, паведамляе МНС.
У Дзятлаўскім і Шчучынскім раёнах 2 лістапада гарэлі жылыя дамы. Пацярпелі ад агню толькі будынкі.
У Воранаўскім раёне ў гэты дзень гарэла летняя кухня ў вёсцы Паройсць. У выніку пажару пацярпеў будынак і маёмасць у ім.
Вечарам 2 лістапада на вуліцы Гастэлы ў гарадскім пасёлку Карэлічы гарэў будынак, прыстасаваны для вырабу драўляных паддонаў. Там агнём знішчаны два заточных станка для стужкавай піларамы, абрэзкі піламатэрыялаў, закурадымлены сцены і перакрыцце ў памяшканні.
Прычыны пажараў высвятляюцца.