Снарад
Днямі пры правядзенні земляных работ у вёсцы Сялец Смаргонскага раёна рабочыя знайшлі 76-міліметровы артылерыйскі снарад часоў Другой сусветнай вайны, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Пра небяспечную знаходку рабочыя адразу паведамілі ў праваахоўныя органы.
На месца прыбыла сапёрна-піратэхнічная група. Вайскоўцы забралі снарад, і потым ён быў знішчаны.
Фота УУС