На месцы ДТЗ
ДТЗ з перакульваннем легкавіка "Lexus" адбылося на вуліцы Суворава ў Гродне вечарам 2 лістапада, паведамляе абласная ДАІ.
Пасля перакульвання
43-гадовы кіроўца «Lexusа» рухаўся па вуліцы Маслакова ў накірунку кольцавай развязкі. З-за няправільна выбранай хуткасці руху машыну занесла, выкінула на раздзяляльную паласу і перакуліла на сустрэчную паласу руху.
На месцы аварыі працавалі супрацоўнікі ДАІ і МНС. Дапамога медыкаў, якія прыбылі на месца, на шчасце, не спатрэбілася, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ