Упраўленне ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама падвяло вынікі першага этапу агляду-конкурсу на лепшае музейнае фарміраванне сярод органаў унутраных спраў Гродзенскай вобласці. Лепшым прызнаны пакой гісторыі аддзела ўнутраных спраў Слонімскага райвыканкама, які разам з залай Упраўлення будзе прадстаўлены на рэспбліканскім этапе, гаворыцца ў паведамленні абласнога рэсурсу міліцыі.
Музейны пакой у РАУС
Музейны пакой Слонімскага РАУС размяшчаецца на чацвёртым паверсе будынка райаддзела. Дзясяткі музэйных экспанатаў тут сабралі энтузіясты і ветэраны органаў унутраных спраў. Гэта дакументы, фотаздымкі, узнагароды, газетныя публікацыі, узоры міліцэйскай формы розных гадоў.
Экспанаты
Сярод найбольш цікавых экспанатаў захоўваюцца макеты пісталета “ТТ”, рэвальвера, пісталета-кулямёта Шпагіна, старая мэбля, прадметы ўжытку, сувеніры, асабістыя рэчы ветэранаў, якія тут служылі ў перыяд станаўлення беларускай міліцыі, адзначаецца ў паведамленні.
Яшчэ экспанаты
Рэспубліканскі этап агляду-конкурсу музеяў беларускай міліцыі пройдзе з 10 лістапада па 9 снежня.
Фота УУС
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».
О погоде в Гродненской области на 22-24 ноября рассказали синоптики.
В планах у предприятия - строительство нового логистического центра.