Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці адбыліся два пажары, паведамляе МНС.
Вечарам 5 лістапада выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар гаспадарчай пабудовы ў аграгарадку Кальчуны Ашмянскага раёна. Там агнём пашкоджаны дах на плошчы 60 квадратных метраў, перакрыцці і маёмасць у будынку.
У гэты ж вечар у вёсцы Сонічы Гродзенскага раёна гарэла прыватная лазня. У выніку пажару пашкоджана памяшканне парылкі і маёмасць, закурадымлены сцены і столь.
Прычыны пажараў высвятляюцца.