Стукнуўся ў дрэва
Па папярэдняй інфармацыі ДАІ, сягоння ноччу жыхар Брэста на “Аўдзі” рухаўся па аўтадарозе Н-632 “Драгічын – Радастрава – Дзівін” і на 20 км не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у левы па ходу руху кювет, дзе стукнуўся ў прыдарожнае дрэва, паведамляе "ЧП Беларусь".
Пасля аварыі
На месцы аварыі знайшлі мёртвымі чатырох маладых людзей. Іх асобы і абставіны здарэння, высвятляюцца, адзначаецца ў паведамленні.
На месцы ДТЗ
Фота МУС