Пасля ДТЗ
Раніцай 7 лістапада адбылося ДТЗ на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў у Гродне, пасля якога спатрэбілася дапамога выратавальнікаў, паведамляе МНС.
Легкавік БМВ-318 1994 года выпуску стукнуўся ў сцяну шматкватэрнага дома, і ў саломе апынуся заблакаваным дэфармаванымі элементамі кузава кіроўца.
Выратавальнікі пры дапамозе спецыяльнага інструмента дэмантавалі пярэднію дзверцу кіроўцы, дасталі пацярпелага і перадалі яго медыкам хуткай дапамогі.
Медработнікі аглядзелі пацярпелага і шпіталізавалі яго ў гарадскую клінічную бальніцу.
Стан выратаванага сярэдняй ступені цяжкасці, адзначаецца ў паведамленні.
Фота і відэа МНС