Ілюстрацыйнае фота
6 лістапада ў 16.33 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у кватэры на вуліцы Куйбашава ў Лідзе, канстатуе МНС.
У пакоі на падлозе выратавальнікі знайшлі гаспадыню кватэры ў непрытомным стане. Яе вынеслі на свежае паветра і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.
Пасля рэанімацыйных мерапрыемстваў медыкі канстатавалі смерць пацярпелай.
На кухні агнём знішчана маёмасць, а таксама закурадымлены сцены і столь у кватэры.
Прычына пажару ўстанаўліваецца.