Пасля наезду
6 лістапада ў Воранаўскім раёне здырылася ДТЗ, у якім пацярпела раварыстка, канстатуе абласная ДАІ.
Папярэдне ўстанавілі, што 35-гдовая мясцовая жыхарка на “Аўдзі” на аўтадарозе “Пагародна – Паляцкішкі – Беняконі” каля вёскі Бальценікі наехала на 44-гадовую раварыстку, якая рухалася ў спадарожным накірунку, але раптоўна выехала на дарогу.
На месцы ДТЗ
У выніку ДТЗ раварыстка з пераломам бярцовай косткі шпіталізавана ў хіругічнае аддзяленне мясцовай бальніцы.
Пацярпелая ехала па дарозе без светаадбівальных элементаў і ў стане алкагольнага ап’янення, адзначаецца ў паведамленні.
Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка.
Фота ДАІ