Ілюстрацыйнае фото
Слонімец Аляксандр Рыбак узнагароджаны медалём за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў.
Медалём «За бездакорную службу» III ступені паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі ўзнагароджаны камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 4 на аб’ектах філіяла «Слонімскае ўпраўленне магістральных газаправодаў» адкрытага акцыянернага таварыства «Газпром трансгаз Беларусь» Слонімскага РАНС, старшы прапаршчык унутранай службы Аляксандр Рыбак.
Указ аб узнагароджанні быў падпісаны 3 лістапада.