У Гродне
12 лістапада каля 18 гадзін 59-гадовы кіроўца легкавіка "Renault" рухаўся па праспекце Янкі Купалы з боку вуліцы Піліпа Пестрака ў Гродне і на рэгуляваным пешаходным пераходзе каля міні-рынка наехаў на 6-гадовага хлопчыка, паведамляе абласная ДАІ.
На месцы ДТЗ
Пасля аварыі пацярпелага малога пешахода шпіталізавалі.
Той самы пешаходны пераход
У цяперашні час ідзе збор інфармацыі і вывучаюцца ўсе абставіны гэтага ДТЗ. У першую чаргу патрэбна высветліць, на які сігнал светлафора рухаліся ўдзельнікі аварыі, адзначаецца ў паведамленні.
Легкавік пасля наезду
Легкавік не меў допуску да ўдзелу ў руху, канстатуе ДАІ.
Фота ДАІ