У 00.45 у мінулую суботу інспектары ДАІ спынілі ў Скідзелі легкавік «Renault» пад кіраваннем 39-гадовага жыхара Лідскага раёна і выявілі ў яго відавочныя прыкметы алкагольнага ап’янення, паведамляе абласная ДАІ.
Медыкі выявілі ў арганізме парушальніка 1, 9 праміле алкаголю.
У пратаколе апытання мужчына патлумачыў, што напярэдадні вечарам, каля 23.00, у гасцях у адной з вёсак Мастоўскага раёна выпіў 1 літр дамашняга віна і прыкладна праз паўгадзіну сеў у машыну і паехаў, хаця і ўсведамляў, што кіруе транспартным сродкам без пасведчання кіроўцы. У дарозе ён заблукаў.
Цяпер парушальніку пагражае штраф у памеры 200 базавых адзінак. У бліжэйшыя 5 гадоў ён таксама не зможа атрымаць правы кіроўцы, адзначаецца ў паведамленні.