Падчас сустрэчы ў медкаледжы
Падчас размовы выратавальнікі нагадалі навучэнцам-медыкам меры бяспечных паводзін у навучальнай установе. Засяродзілі ўвагу на тым, што калі адмовіцца ад шкоднай звычкі немагчыма, то патрэбна выконваць правілы бяспекі і паліць толькі ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах.
Супрацоўнікі МНС прапанавалі на практыцы адпрааваць алгарытмы паводзін пры ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый.
Навучэнцы паглядзелі фільм “Ахвяры звычкі”, які павінен замацаваць у іх свядомасці факт небяспекі палення.
У дыялогу з моладдзю таксама ўдзельнічаў старшы інспектар сектара ідэалагічнай працы і кадравага забеспячэння райаддзела МНС Кірыл Дабрыян, які распавёў пра прафесію выратавальніка і ўмовы паступлення ў навучальныя ўстановы МНС.
Фота МНС