На месцы наезду
14 лістапада ў Лідзе на Рэспубліканскай вуліцы 48-гадовы кіроўца легкавіка «Opel» збіў 27-гадовага мясцовага жыхара на пешаходным пераходзе, паведамляе абласная ДАІ.
Кіроўца легкавіка патлумачыў, што проста не бачыў пешахода.
Тут адбылося ДТЗ у Лідзе
Няўважлівасць, ці туман дапамаглі кіроўцу не заўважыць пешахода на пераходзе — не мае значэння. Калі пешаход збіты на пешаходным пераходзе — адказвае кіроўца, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ