Тушаць
15 лістапада ў 22.12 жыхар аграгарадка Любча Навагрудскага раёна паведаміў выратавальнікам, што на суседнім падворку гарыць лазня — з-пад даху выбіваліся языкі полымя і дым, канстатуе МНС.
У лазні
На месцы высветлілася, што гаспадар лазні за некалькі гадзін перад пажарам прапаліў печ, закрыў будынак і пайшоў дамоў.
Байцы МНС ліквідавалі ўзгаранне. Агонь знішчыў перакрыцце, маёмасць і пашкодзіў сцены ў лазні.
Пасля пажару
Верагодная прычына ўзгарання — перапал печы, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС